Вы тут

У Польшчы чакаюць правакацый з боку Беларусі падчас пабудовы плота на мяжы

Цяперашняя агароджа на беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

У Польшчы не выключаюць правакацый з боку Беларусі падчас пабудовы плота на мяжы. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солах заявіў, што на гэты перыяд неабходна будзе ўзмацніць ахову гэтай зоны. Паводле яго слоў, "беларускія сілавыя структуры захочуць нейкім чынам дэстабілізаваць сітуацыю" і да гэтага польскі бок павінен быць гатовы. Польскім сілавікам давядзецца не толькі ахоўваць мяжу, але і работнікаў, якія зоймуцца ўзвядзеннем плота.

Праект пабудову 5-метровага плота на польска-беларускай мяжы быў зацверджаны Варшавай падчас міграцыйнага крызісу, калі з нашай краіны ў ЕС ішлі тысячы нелегалаў. Для яго рэалізацыі спатрэбяцца сотні мільёнаў долараў.

Дробныя правакацыі на мяжы адбываюцца амаль штодня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.