Вы тут

У Польшчу з Беларусі нелегальна перайшлі 30 мігрантаў з Афганістана і Ірака

На польска-беларускай мяжы / strazgraniczna.pl

У Польшчу з Беларусі нелегальна перайшлі 30 мігрантаў — 29 з Афганістана і 1 з Ірака. Як паведамляюць польскія памежнікі, 27 ліпеня ў памежнай паласе затрымалі 9 нелегалаў. Яшчэ 20 грамадзян Афганістана знялі з цягніка, на якім яны спадзяваліся дабрацца да Варшавы. Пазней быў затрыманы мігрант з Ірака. Сярод парушальнікаў толькі адна жанчына, ёсць трое непаўналетніх.

Мяжа Беларусі і Польшчы лепш абсталявана, чым мяжа Беларусі з Літвой. Мяркуецца, што гэта адна з прычын, чаму мігрантаў там затрымліваюць менш. Але бываюць і дастаткова вялікія групы. Напрыклад, 13 ліпеня польскія памежнікі затрымалі 46 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу з Беларусі.

Літоўцы зафіксавалі за апошнія суткі рэкорд — 171 нелегальны мігрант. Пра першых затрыманых мігрантаў з Ірака паведаміла Латвія.

Еўрасаюз спрабуе вырашыць праблему ў тым ліку і праз кантакты з уладамі Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.