У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша

У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша

Сямігадовы хлопчык у Полацку апынуўся ў лякарні пасля таго, як на яго зваліўся лядзяш. Хлопчык атрымаў глыбокую рану ў раёне патыліцы, піша БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ўдзень 12 лістапада. Два браты, сямі і дзевяці гадоў, разам з сябрамі гулялі ў снежкі на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі. Малодшы брат хаваўся за пад'ездам пяціпавярховага дома, калі адзін з хлопчыкаў кінуў снежку ў лядзяш, які звісаў з брылька над пад'ездам. Ад удару на галаву хлопчыку зваліліся ледзяная маса і лядзяш.

На шчасце, пералома ў хлопчыка не было. Лекары зашылі рану. Дзіця знаходзілася пад наглядам у аддзяленні чыстай хірургіі. Хлопчыка ўжо выпісалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі