У Полацку падчас сваркі на "зебры" пацярпелі ноўтбук і нос пешахода

У Полацку падчас сваркі на "зебры" пацярпелі ноўтбук і нос пешахода

У Полацку аўтамабіль Skoda Octavia не прапусціў мужчыну, які пераходзіў вуліцу. Здарэнне адбылося раніцай 26 лістапада. Машына зачапіла не мужчыну, а яго ноўтбук. Паміж мужчынамі пачалася сварка. Кіроўца выйшаў з легкавіка і ўдарыў пешахода кулаком у твар. Пасля гэтага ён сеў у машыну і з'ехаў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, пацярпелы, у якога аказаўся зламаны нос, звярнуўся ў міліцыю. Асобу хулігана ўдалося аператыўна ўстанавіць. Кіроўцам быў 36-гадовы рабочы аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. У вольны час ён падпрацоўваў таксістам, і згаданае здарэнне адбылося падчас чарговай такой паездкі. Яго затрымалі па месцы працы. Міліцыя праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі