Вы тут

У Полацку дзеці гулялі ў футбол мінай

Міна, якую знайшлі дзеці / gorod214.by

У Полацку дзеці знайшлі супрацьтанкавую міну і вырашылі гуляць ёй у футбол. Здарэнне адбылося 10 красавіка. Як паведамляе gorod214.by, дзецям 7-8 гадоў. Яны прынеслі міну да пад'езда дома і паклалі на лаўку. Дарослыя пабачылі яе і выклікалі міліцыю.

На шчасце, міна аказалася без узрывальніка. Але жыхароў з пад'езда дома эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Боепрыпас забралі сапёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.