У Полацкім раёне пенсіянерка прымусіла ўцякаць узброенага рабаўніка

У полацкую міліцыю звярнулася 70-гадовая жыхарка вёскі Дуброўка. Яна распавяла, што ўвечары ў яе дом праз незачыненыя дзверы зайшоў невядомы ў масцы. Ён пагражаў нажом і патрабаваў грошы. Аднак жанчына не разгубілася і адмовілася выконваць патрабаванне зламысніка. У выніку ён уцёк, так нічога з хаты і не ўзяўшы, інфармуе БЕЛТА.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" дадае, што паводле папярэдняй інфармацыі злачынства ўчыніў 28-гадовы жыхар Полацкага раёна. Раней ён ужо трапляў за краты за нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "разбой". Зламысніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі