У Пінску затрымалі цяжарную кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю
![У Пінску затрымалі цяжарную кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pian_zhanchyna_2.jpg.webp?itok=5IT0wrjH)
У Пінску інспектары ДАІ затрымалі цяжарную жанчыну-кіроўцу з 2,7 праміле алкаголю ў крыві. Інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 9 сакавіка на вуліцы Першамайскай — увагу праваахоўнікаў прыцягнула Mazda, якая рухалася без уключаных фараў.
Кіроўца спынілася на патрабаванне інспектара і сама выйшла з машыны. Супрацоўнікі ДАІ западозрылі, што яна нецвярозая і даставілі на медыцынскі агляд, які пацвердзіў іх здагадку.
Жанчыне 34 гады, яна на 20-м тыдні цяжарнасці. Сказала, што адзначала ў клубе 8 сакавіка і вярталася адтуль на машыне. На парушальніцу склалі адміністратыўныя пратаколы, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.