У Пінску шматдзетную маці падазраюць, што яна закапала немаўля

У Пінску шматдзетную маці падазраюць у тым, што яна закапала немаўля. Следствам разглядаюцца розныя версіі: крымінальны аборт, забойства нованароджанага, самастойныя роды і ўнутрычэраўная смерць.

Як паведаміў сайту media-polesye.by, начальнік Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра, дзіця было закапанае на тэрыторыі адной з вёсак у Пінскім раёне. Прызначаныя экспертызы. Праваахоўнікі змаглі ўстанавіць асобу жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Гэта — жыхарка Пінска, шматдзетная маці, у яе ёсць муж.