У Пінску пачалася вайна з «талеркамі»

У горадзе Пінск Брэсцкай вобласці камунальныя службы запатрабавалі ў мясцовых жыхароў зняць прыватныя спадарожнікавыя антэны. Абвесткі з адпаведным загадам на гэтым тыдні з’явіліся на пад’ездах жылых дамоў па ўсім горадзе. Паводле словаў намесніка начальніка Пінскага гарадскога вытворчага аб’яднання «Жыллёвая камунальная гаспадарка» Мікалая Базана, уладальнікі антэн павінны самастойна іх дэмантаваць, інакш будуць аштрафаваныя.

Паводле словаў чыноўніка, «талеркі», нібыта, «псуюць фасады і пакрыццё даху», у выніку чаго «затапляюцца вадой кватэры верхніх паверхаў». Мясцовыя ўлады робяць выгляд, што не маюць дачынення да рашэння камунальных службаў.

Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі