Вы тут

У Пінскім раёне ў яшчэ адной вёсцы ўвялі каранцін — на гэты раз з-за лісы

Каранцін у вёсцы пакуль ўвялі на два месяцы​ / pixabay.com

Каранцін прыйшлося ўводзіць у яшчэ адной вёсцы Пінскага раёна — вёсцы Беразцы.

Сюды на днях забегла ліса і пакусала мясцовага сабаку. Уцячы яна не паспела — гаспадар сабакі схапіў вілы і спыніў агрэсаршу. Экзпертиза паказала, што жывёла была хворай, у яе было шаленства. Таму было прынятае рашэнне ўвесці ў вёсцы каранцін, паведамілі ў Пінскім райвыканкаме.

Там таксама нагадалі, што з 5 красавіка аналагічныя абмежаванні дзейнічаюць у вёсцы Ласіцк, куды забягаў хворы воўк.

Цяпер у Беразцах праводзіцца падворны абход — людзей апытваюць, ці не кусалі іх жывёлы. Правяраючыя таксама глядзяць, як выконваюцца правілы ўтрымання сабак і катоў, прапануюць у якасці прафілактыкі зрабіць прышчэпкі хатнім пітомцам. З Беразцоў цяпер нельга вывозіць жывёл.

Акрамя таго, у акрузе ўзмоцнены кантроль за бяздомнымі сабакамі і коткамі, праводзіцца іх адлоў. Мясцовых паляўнічых арыентавалі на адстрэл патэнцыйных разносчыкаў захворвання — лісіцы, ваўка, янотападобнага сабакі.

Каранцін у вёсцы пакуль уведзены на два месяцы.

У райвыканкаме таксама распавялі пра стан ўкушанага сабакі. Кажуць, жывы і здаровы — усё дзякуючы своечасова зробленай прышчэпцы ад шаленства. Пасля сутычкі сабаку толькі рэвакцыніравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.