Вы тут

У Петрыкаўскім раёне на юнака ўпала бочка з вадой вагой больш за тону

Хлопец выпадкова закрануў брус, які фіксаваў бочку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Петрыкаўскім раёне на юнака ўпала бочка з вадой вагой больш за тону. Яна прыціснула 14-гадовага хлопца, ён атрымаў шматлікія траўмы.

Як пішуць "Петрыкаўскія навіны", здарэнне адбылося на мінулым тыдні ў адной з вёсак раёна. Унук прыехаў з Гомеля на вакацыі да бабулі. У згаданай бочцы збіралася вада для паліву агарода. Яе фіксавалі драўляныя брусы. Адзін з іх хлопец выпадкова закрануў, калі сядзеў побач. Пасля гэтага бочка і ўпала на яго.

Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.