Вы тут

У Пярмі п'яны мужчына адкрыў стральбу па людзях: ёсць загінулы і параненыя

Ілюстрацыя / sb.by

Раней судзімы 50-гадовы жыхар Пярмі адкрыў стральбу па людзях у Арджанікідзаўскім раёне горада. Трагедыя адбылася раніцай 4 снежня, пра яе напісалі карыстальнікі сацыяльных сетак. Пазней факт стральбы пацвердзілі мясцовыя следчыя. Вядома, што мужчына быў п'яны. Спачатку ён страляў у сваёй кватэры з паляўнічай стрэльбы, якой валодае незаконна. Потым выйшаў на вуліцу, дзе параніў мужчыну і забіў жанчыну. Таксама ён параніў кіроўцу нараду групы затрымання Расгвардыі, які знаходзіўся ў службовым аўтамабілі.

Следчыя распачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах: забойства з хуліганскіх намераў; замах на забойства дзвюх асоб з хуліганскіх намераў; замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа.

Цяпер падазраваны затрыманы, параненыя дастаўлены ў бальніцы.

На месцы здарэння працуе следчая група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.