Вы тут

У Пекіне завяршылася зімовая Алімпіяда: Беларусь на 24 месцы ў медальным заліку

Алімпіяда ў Пекіне / inside the games

У Пекіне завяршыліся зімовыя Алімпійскія гульні. У медальным заліку Беларусь заняла ўсяго 24-е месца: у нас 2 срэбныя ўзнагароды ў Антона Смольскага ў біятлоне і ў Ганны Гуськовай у фрыстайле.

Горш, чым у Пекіне, беларускія спартоўцы выступалі толькі двойчы — 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці, калі адзіную бронзу заваяваў фрыстайліст Аляксей Грышын, і ў 2006 годзе ў Турыне — адзінае срэбра тады ўзяў таксама фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Тым не менш для Беларусі 24 месца — найгоршае за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў Алімпійскіх гульнях.

Найбольш паспяховымі для беларускай зборнай сталі зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе. Было заваявана шэсць узнагарод — пяць залатых і адна бронзавая. Пры чым, тры золаты ўзяла біятланістка Дар'я Домпрачава, у лыжнай акрабатыцы па адным золаце заваявалі Антон Кушнір і Ала Цупер, бронзу атрымала біятланістка Надзея Скардзіна.

Першае месца на сёлетніх гульнях заняла Нарвегія — 37 медалёў, з якіх 16 залатых.

Наступная зімовая Алімпіяда пройдзе праз 4 гады ў італьянскім Турыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.