У Пецярбургу рыхтуюць дадатковы цягнік у Мінск на матч БАТЭ-"Зеніт"

ФК "Зеніт" арганізуе дадатковы цягнік у Мінск на матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Зеніт". Ён адпраўляецца з Пецярбурга позна ўвечары 4 лістапада і прыбывае ў беларускую сталіцу 5-га лістапада ў 12.19 .
Паводле правілаў УЕФА, за заўзятарамі каманды-госця браніруецца 5% квіткоў, г. зн. за заўзятарамі "Зеніта" - "жалезна" 1600 месцаў. Але мяркуючы па форумах, не ўсе прыхільнікі піцерскага клуба з Расіі змаглі набыць квіткі і таму прыедуць у сталіцу Беларусі "дзікунамі", спадзяючыся набыць лішні білецік з рук непасрэдна перад матчам.

"Зеніт" адразу пасля матчу ў Пецярбургу папрасіў барысаўскі БАТЭ павялічыць квоту для сваіх балельшчыкаў і выдзеліць 3,5 тысячы месцаў на матч 5 лістапада ў Мінску, але атрымаў адмову.

У Мінску і Барысаве зноў усе квіткі на матч прададзеныя, а Сеціва стракаціць аб'явамі пра наяўнасць лішняга квітка. Натуральна, па цане ў некалькі разоў большай за намінал, інфармуе "Наша ніва".

Нагадаем, што матч БАТЭ - "Зеніт" пройдзе ў сераду 5 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 21:45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі