У Парыжы пасля выбуху абрынуўся будынак
![Будынак, у якім адбыўся выбух / AFP](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Paris1.jpg.webp?itok=ji_FdrST)
Будынак, у якім адбыўся выбух / AFP
21 чэрвеня ў Парыжы, у пятай акрузе, пасля выбуху часткова абрынуўся будынак. Паведамляецца пра тры дзясяткі пацярпелых, частка з якіх знаходзяцца ў цяжкім і нават крытычным стане. Папярэдне лічыцца, што адбыўся выбух газу. Пасля яго пачаўся пажар, агонь перакінуўся на суседнія будынкі. Паліцыя эвакуявала з іх людзей. Пацярпелых шукаюць пад заваламі, піша lemonde.fr.
![У Парыжы пасля выбуху абрынуўся будынак](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_63.jpg.webp?itok=feVbY3vX)
Telegram
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.