У Паўночнай Карэі часова забаранілі ладзіць вяселлі і пахаванні

У Паўночнай Карэі часова забаранілі ладзіць вяселлі і пахаванні

Улады КНДР перад з'ездам кіруючай Працоўнай партыі Карэі забаранілі жыхарам краіны ладзіць ўрачыстыя мерапрыемствы, такія як вяселлі і пахаванні. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Акрамя таго, улады Паўночнай Карэі вырашылі абмежаваць ўезд у сталіцу тым, хто адмовіцца быць ідэнтыфікаваным, інфармуе РБК.

Таксама паведамляецца, што ўлады краіны ўводзяць больш суровыя пакаранні для тых, хто адмовіцца выконваць патрабаванні паліцыі падчас "спецыяльнага перыяду кантролю".

Адкрыццё з'езду Працоўнай партыі Карэі прызначанае на пятніцу, 6 мая. Апошні раз партыйны з'езд адбываўся больш як 30 гадоў таму — у кастрычніку 1980 года. Для Кім Чэн Ына ў ролі лідара КНДР гэта будзе першы партыйны з'езд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі