У паўфінале Лігі чэмпіёнаў “Рома” згуляе з “Ліверпулем”
![У паўфінале Лігі чэмпіёнаў “Рома” згуляе з “Ліверпулем”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-04-13t113545z_1331675732_rc133955fc40_rtrmadp_3_soccer-champions-draw.jpg.webp?itok=xzfHosf6)
13 красавіка ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па яе выніках, “Рома” згуляе з “Ліверпулем” (лёсаванне звяло каманды, якія ў ¼ фіналу перамаглі “Барселону” і “Манчэстар Сіці”), а “Баварыя” — з “Рэалам”. Першыя паядынкі адбудуцца 24 і 25 красавіка, паўторныя — 1 і 2 траўня.
Як вядома, фінальны матч Лігі чэмпіёнаў пройдзе 26 траўня ў Кіеве. Таму перад лёсаваннем выступіў з прамовай мэр украінскай сталіцы, былы знакаміты баксёр Віталь Клічко.
Таксама ў пятніцу ў Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы.