У Паставах у прыватным доме жыве лісіца, якая сябруе з катом (фота)

Як паведаміла гаспадыня дома Вольга Вярцінская, маленькую жывёлу яе папрасілі ўзяць знаёмыя. Яны знайшлі ў стозе сена лісянятак, якім было некалькі дзён, і яны былі яшчэ сляпыя. Іх выкармілі, і яны, калі падраслі, сталі прыносіць гаспадарам шмат праблем. Тады іх і вырашылі раздзяліць.

Спачатку спадарыня Вольга была супраць, але хутка яны пасябравалі з лісічкай, якую гаспадары назвалі Лізай. Па словах гаспадыні, Ліза вельмі любіць мыцца ў ваннай пасля прагулак па двары. Таксама яна любіць красці цукеркі і сыр.

Якім лёс Лізы будзе далей, гаспадыня не ведае, але пакуль разлучацца яны не збіраюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі