У Паставах адкрылася фотавыстава былога амерыканскага дыпламата

12 жніўня у Пастаўскім Доме рамёстваў адкрылася выстава амерыканскага фатографа, былога дыпламата Джона Кундстатэра. Гэтыя здымкі ён зрабіў падчас вандровак па беларускіх вёсках. Называецца выстава “Палескія закоскі”. На чорна-белых здымках – звычайныя беларускія бабулі, вясковыя дзеткі, беларускія краявіды. Па словах Джона Кундстатэра, гэтая выстава прысвечана ўсім беларусам і асабіста Уладзіміру Караткевічу. “Гэтая выстава прысвечана ўсім рупліўцам, якія ветла рассыпаюць прамені сваёй любові да Радзімы, а таксама вялікаму еўрапейскаму пісьменніку Ўладзіміру Караткевічу, які казаў, што на Радзіму нельга глядзець стомленымі вачыма, бо яна такая адна... Годнасць, беларускасць беларусаў таксама такая адна. Я жадаю адлюстраваць вашу годнасць, годнасць нармальнага чалавека, солі зямлі. Гэта – мая мэта”.

Выстава амерыканскага фатографа адкрылася пры падтрымцы мясцовых уладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі