У Пастаўскім раёне брат забіў сястру, пашкадаваўшы ёй выпіўкі

Трагедыя здарылася днямі ў адной з вёсак Пастаўскага раёна. 32-гадовы мужчына пашкадаваў сваёй сястры гарэлкі і забіў яе.  Ён працаваў вартаўніком. Пасля працы вырашыў паснедаць, паставіў на стол і пляшку гарэлкі. Гэта ўбачыла ягоная сястра, якая замест таго, каб ісці на ферму даіць кароў, вырашыла перакуліць з братам чарку. Але той пагнаў сястру на працу сілком.

“Выхаваўчы працэс” дайшоў да бойкі. Мужчына некалькі разоў ударыў жанчыну кулаком па галаве і штурхнуў так, што тая ўдарылася галавой аб сцяну. Папярэдняя выснова праваахоўных органаў - ненаўмыснае забойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі