На парламенцкіх выбарах у Нідэрландах перамаглі ўльтраправыя

Герт Вілдэрс

Герт Вілдэрс / Reuters

У Нідэрландах ультраправыя — "Партыя свабоды" Герта Вілдэрса — атрымліваюць 37 месцаў з 150 у Палаце прадстаўнікоў. У кааліцыі левых і зялёных толькі 25 месцаў. Правячыя ліберал-кансерватары паказалі трэці вынік — 24 месцы.

Як адзначае Euronews, пасля 13-гадовага праўлення правацэнтрыстаў у Нідэрландах можа адбыцца рэзкая змена палітычнага курсу. Аднак пакуль невядома, ці змогуць ультраправыя дамовіцца з іншымі партыямі аб фармаванні кааліцыйнага ўраду. Вілдэрс ужо заявіў пра намер супрацоўнічаць з іншымі палітычнымі сіламі.

У цэнтры праграмы "Партыі свабоды" — антымігранцкая і антыісламская рыторыка. Герт Вілдэрс крытыкуе ЕС, заклікаючы Нідэрланды кантраляваць межы, значна скараціць выплаты на карысць Саюза і блакаваць ўступленне ў яго новых членаў. Чакаецца, што можа быць зменшана падтрымка Украіны.

"Перамога Вілдэрса — адлюстраванне еўрапейскага трэнду. І гэты трэнд не выклікае аптымізму", піша палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі