У Парку высокіх тэхналогій зарэгістравалі 56 новых рэзідэнтаў

Назіральны савет Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваў 56 новых рэзідэнтаў. Агульная іх колькасць дасягнула 293, паведамляе tut.by.

Менш чым за паўгода рэзідэнтамі ПВТ сталі больш за 100 новых кампаній. Рэзкі прырост пачаўся пасля таго, як набыў моц дэкрэт №8 Аляксандра Лукашэнкі, які істотна пашырыў магчымасці развіцця ІТ-індустрыі. 

Паведамляецца, што 34 кампаніі з пула заснаваныя грамадзянамі Беларусі. Іншыя рэзідэнты — з Аўстраліі, ЗША, Расіі, Канады, Літвы, Чэхіі.