У папулярным амерыканскім ток-шоу паказалі беларускі дадатак MSQRD
![У папулярным амерыканскім ток-шоу паказалі беларускі дадатак MSQRD](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dadat.jpg.webp?itok=0EetLY9I)
У папулярным амерыканскім ток-шоу вядучага Джымі Кімела паказалі беларускі дадатак MSQRD. Праграма дазваляе з дапамогай смартфона прымяраць віртуальныя маскі. Так Кімел "стаў" акцёрам Леанарда Ды Капрыё, рэп-выканаўцам Snoop Dogg, персанажам коміксаў Джокерам, а яго памочнік — Баракам Абамам.
Сайт lenta.ru адзначае, што беларускі дадатак MSQRD дазваляе накладваць на твары ў відэашукальніку камеры "жывыя" фільтры ў рэальным часе. Ён распрацаваны спецыяльна для мабільных гаджэтаў.