У папулярны ў Мінску гей-клуб прыходзіла міліцыя з сабакамі

У папулярны ў Мінску гей-клуб прыходзіла міліцыя з сабакамі

У папулярны ў Мінску гей-клуб “Бурлеск” прыходзіла міліцыя з сабакамі — шукала наркотыкі і правярала ўстанову на магчымыя правапарушэнні. Гэта адбылося ў ноч на 21 ліпеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на заснавальніка праекта MAKEOUT Ніка Анціпава. Ён кажа, што сілавікі зладзілі “маскі-шоў”.

Міліцыя пацвярджае факт праверкі, але не ўдакладняе, у якіх менавіта клубах праходзілі рэйды. У афіцыйным паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама сказана, што адбывалася рэгулярная адпрацоўка месцаў масавага адпачынку моладзі. Мэта такіх акцыяў — выявіць правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў і алкаголю, а таксама праверыць, ці няма ва ўстановах непаўналетніх. Ад пачатку года падчас такіх праверак выявілі 47 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.

Увосень мінулага года ў клуб “Бурлеск” таксама прыходзіла праверка, рэйд быў і ў клубе “Каста Дзіва”. Тады міліцыя паведамляла, што канфіскавала болей за 60 літраў нелегальнага алкаголю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі