У панядзелак у асобных раёнах чакаюцца начныя замаразкі

У панядзелак у асобных раёнах чакаюцца начныя замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 21 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы па паўднёвым усходзе, удзень пераважна па паўднёвай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе —  9-11 са знакам плюс. У асобных раёнах пры гэтым прагназуюцца замаразкі на глебе да нуля —  мінус 2.

Удзень тэмпература паветра па краіне складзе 15-21 градус цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі