У Оршы невядомыя знявечылі сабак — засунулі ім у вочы палкі

У Оршы невядомыя знявечылі сабак — засунулі ім у вочы палкі

У Оршы невядомыя знявечылі двух сабак — засунулі ім у вочы палкі. Пра гэтае жахлівае здарэнне паведамляе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Бяздомныя жывёлы жылі ў двары аднаго з шматпавярховікаў. Людзі кажуць, што праблем ад іх не было. У міліцыю звярнуўся адзін з мясцовых жыхароў, праводзіцца праверка. Праваахоўнікі ўжо звярнуліся да грамадзян з просьбай дапамагчы знайсці зламыснікаў.

Міліцыя нагадвае пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Яна заклікае сведкаў падобных дзеянняў, а таксама гаспадароў жывёлаў, якія пацярпелі, адразу ж звяртацца ў праваахоўныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі