У Оршы на чыгуначнай станцыі тры гадзіны абясшкоджвалі "бомбу"

На працягу трох гадзінаў на чыгуначнай станцыі ў Оршы сапёры спрабавалі размініраваць "бомбу". Пільныя грамадзяне заўважылі пакінутую сумку каля будынка, дзе месціцца кіраўніцтва аршанскага чыгуначнага вузла.
Як адзначае сайт bulletinonline.org, на месца аператыўна прыехалі шэсць пажарных машынаў, хуткая дапамога, міліцыя, сапёры, было выстаўленае ачапленне. У выніку правядзення мерапрыемстваў у сумцы былі выяўленыя пустыя бутэлькі з-пад віна і гарэлкі. Гаспадара яе так і не знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі