Вы тут

У Нью-Ёрку ўсталююць бюсты Касцюшкі і Каліноўскага

Бюсты Тадэвуша Касцюшкі і КАстуся Каліноўскага / svaboda.org

У Нью-Ёрку плануецца паставіць бюсты беларускім нацыянальным героям — Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму. Яны з'явяцца каля Кафедральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, паведамляе Радё "Свабода".

Іх аўтар — вядомы скульптар Гэнік Лойка, які рабіў, дарэчы, і помнік Касцюшку ў Косаве. 

Падчас пратэстаў 2020 года скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў тэрмін на Акрэсціна. Сведкі казалі, што наглядчыкі збілі яго за беларускую мову. 

Нейкі час пра мастака было не чуваць, але нядаўна ён напісаў у Фэйсбуку, што адбываў пакаранне на Акрэсціна, у Жодзіне і Магілёве. Цяпер Лойка знаходзіцца ў Злучаных Штатах, у Нью-Ёрку. Там ён працаваў над бюстамі Касцюшкі і Каліноўскага.

"Бюсты адлітыя з бронзы. Засталося іх усталяваць на беларускай зямлі. Чамусьці (ведама чаму) Радзіма пакуль што іх не прымае. Дык Амерыка ласкава прадставіла нам свой кантынент. І мы зараз будзем засноўваць пастаменты пры беларускай царкве св. Кірылы Тураўскага на лапіку беларускай зямлі ў горадзе Нью-Ёрку. (Вот дзе дзействіцельна находзіцца настаяшчы клачок зямлі беларускай)", — напісаў скульптар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.