У Нью-Ёрку беларусы правялі "Марш прыгнечаных народаў"

15 ліпеня ў Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША правялі акцыю "Марш прыгнечаных народаў".
Каля 40 актывістаў дыяспары прайшліся па вуліцах горада з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках. Асноўную частку дэманстрантаў склалі сябры дзвюх арганізацый - "Беларуска-амерыканскага задзiночання" і "Згуртавання беларускай моладзi ў Амерыцы".

Сярод удзельнікаў быў заўважаны і вядомы палітык Зянон Пазьняк, які эміграваў з Беларусі каля 10 гадоў назад. Як паведамілі арганізатары акцыі, вітальныя пасланні ў адрас дэманстрантаў накіравалі кіраўнікі гарадской мэрыі і штата Нью-Ёрк.

У сваіх выступах удзельнікі дэманстрацыі падкрэслівалі неабходнасць захавання дзяржаўнага суверэнітэту, а таксама вольнага развіцця беларускай мовы і недапушчальнасць русіфікацыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі