Вы тут

У новым кліпе Макса Каржа пратэстны Мінск — сілавікі і БЧБ-сцяг

Мінск у кліпе Каржа / Скрыншот з відэа

Макс Корж выпусціў новы кліп. У ім можна пабачыць пратэстны Мінск — сілавікоў са шчытамі і бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на шматпавярховіку. Кліп быў зняты ў сталіцы ў кастрычніку на песню "Яе віной".

23 лістапада ў Макса Каржа дзень народзінаў, яму споўніліся 32 гады.

Корж не толькі падтрымліваў пратэсты ў Беларусі, але і сам прыходзіў на вулічныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.