У ноч на панядзелак на паўночным усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі

У ноч на панядзелак на паўночным усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 22 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамм будзе слабы туман, вецер паўночны 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — 10-13 вышэй за нуль. На паўночным усходзе краіны ў асобных раёнах на глебе прагназуюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 1 градуса.

Удзень па краіне чакаецца 16-22 градусы цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі