У ноч на панядзелак будуць замаразкі, а ўдзень — да +17

У ноч на панядзелак будуць замаразкі, а ўдзень — да +17

У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, без ападкаў.

Раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы: слабы ўначы і ўмеркаваны ўдзень.

Уначы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў са знакам плюс, месцамі чакаюцца замаразкі да -3. Удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да 12-17 вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі