У ноч на нядзелю будуць замаразкі. А потым?

Кава

Кава / pixabay

Сіноптыкі папярэдзілі аб замаразках у ноч на нядзелю ў некаторых рэгіёнах Беларусі. А што будзе з надвор'ем потым? Вось прагноз на найбліжэйшыя дні.

Днём у нядзелю, 21 красавіка, на Беларусь акажа ўплыў цыклон, які ссоўваецца з Чорнага мора на суседнюю з намі ўкраінскую Чарнігаўшчыну. Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Максімальная тэмпература паветра днём +6..+12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С.

У панядзелак, 22 красавіка, будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, дзе-нідзе нават мокры снег. Вецер паўночны з пераходам на заходні парывісты, а па начах нават моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1..+ 7°С, Днём +3..+ 10°С, месцамі па поўдні і паўночным усходзе да + 13°С.

У аўторак, 23 красавіка, нарэшце будзе не проста воблачнасць, а воблачнасць з праясненнямі. Дождж і мокры снег — толькі ноччу, і то па поўначы. Ды і той хутка скончацца. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём ад + 7°С па поўначы да + 15°С па поўдні.

Увогуле, на наступным тыдні варта ехаць грэцца ў Брэст або на Палессе.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі