У небе над Гроднам праляціць змей МНС

Масавы запуск паветраных змеяў адбудзецца ў бліжэйшую суботу на полі каля Юбілейнага возера ў Гродне. У мерапрыемстве, якое ўжо трэці раз сумесна ладзяць выратавальнікі і сябры клуба аматараў японскай культуры “Геншыкен”, змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Як адзначыў у інтэрв’ю Еўрарадыё сакратар гродзенскага аддзялення моладзевай арганізацыі выратальнікаў-пажарных Яўген Сарвас, фестываль паветраных змеяў — гэта не толькі прыемнае баўленне часу:

Сарвас: “Ад нашай арганізацыі будзе змей МНС. Для таго, каб паказаць моладзі, што не абавязкова праводзіць час дзесьці на вуліцы з алкаголем і цыгарэтамі. Можна заняцца больш цікавым заняткам”.

Аргкамітэт плануе выбраць самага прыгожага самаробнага змея, самага вялікага, самага малога і самага вясёлага змея, які ўзляціць вышэй за ўсіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі