У найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі Бабіра Абдзіхолікава ўжо 23 галы
![Бабір Абдзіхолікаў / vk.com/energetikbgu](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gVUGEmrunqM.jpg.webp?itok=jHbkVv7g)
Бабір Абдзіхолікаў / vk.com/energetikbgu
"Энергетык-БДУ" атрымаў чарговую перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. У сераду была абыграна "Белшына" — 3:1. Два галы забіў легіянер з Узбекистана Бабір Абдзіхолікаў, агулам іх у яго ўжо 23! Абдзіхолікаў — найлепшы бамбардзір вышэйшай лігі.
"Энергетык-БДУ" працягвае пагоню за "Шахцёрам", які напярэдадні абыграў "Арсенал" — 3:0. Салігорцы лідыруюць з 52 ачкамі, у сталічнай каманды на ачко менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.