У Наваполацку мужчына абрабаваў краму кветак, патрабуючы 1 рубель

У Наваполацку мужчына абрабаваў краму кветак, патрабуючы 1 рубель

16 ліпеня ў 14:45 у Наваполацкі ГАУС звярнулася прадавец-фларыст салона кветак. Дзяўчына распавяла, што за дзесяць хвілінаў да таго ў салон зайшоў мужчына і пад пагрозай нажніц забраў у яе 1 рубель, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Неўзабаве міліцыянты затрымалі мясцовага 50-гадовага жыхара. Высветлілася, што ў салон мужчына зайшоў моцна п'яным. Ён схапіў нажніцы, якія ляжалі на стале, і, размахваючы імі, стаў патрабаваць ад прадавачкі 1 рубель. Спалоханая дзяўчына аддала грошы з касы. А пасля сыходу нападніка яна звярнулася ў міліцыю. Сысці далёка мужчына не паспеў. 

Нападніка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за разбой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі