У Наваградку згарэў аўтамабіль экс-міліцыянта, адказнага за масавыя арышты

У навагрудку гарэла "Аўдзі"

У навагрудку гарэла "Аўдзі" / прэс-служба МНС

30 ліпеня а 3-й гадзіне ночы ў Навагрудку гарэў аўтамабіль "Аўдзі 80". Як перадае "Белсат", невядомыя падпалілі яго каля дому ўладальніка — Віктара Машчара.

Згодна з папярэдняй версіяй МНС, да ўзгарання прывяло кароткае замыканне электраправодкі. Але мясцовая дзяржаўная газета "Новае жыццё" піша, што прычына пажару яшчэ высвятляецца.

Раней Віктар Машчар служыў у навагрудскай міліцыі, але ў 2022 годзе пайшоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка. Пасля гэтага стаў намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Навагрудскага завода газавай апаратуры.

На заводзе ён адразу пачаў шукаць падпіскі на "экстрэмісцкія каналы" ў супрацоўнікаў. Людзей затрымлівалі, а потым звальнялі з працы. Машчар неаднаразова прымушаў супрацоўнікаў завода здаваць тэлефоны на праверку міліцыянтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі