Вы тут

У NATO абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Гэта будзе абмеркаванне на фоне інцыдэнта з пасажырскім самалётам Ryanair у Беларусі / Reuters

У NATO абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. У аўторак у фармаце тэлеканферэнцыі пройдзе пасяджэнне міністраў замежных спраў і абароны альянса, паведамляе ТАСС. Звычайна згаданыя міністры праводзяць нарады асобна. Цяперашняе іх сумеснае пасяджэнне звязваюць з самітам NATO, прызначаным на 14 чэрвеня. У ім возьме ўдзел прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да саміта, які пройдзе ў Бруселі.

Абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі будзе адбывацца на фоне інцыдэнта з пасажырскім самалётам Ryanair, затрыманнем Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. Генсек NATO Енс Столтэнберг заявіў, што альянс асуджае "прымусовую пасадку грамадзянскага самалёта ў Мінску". Ён назваў здарэнне "прамой атакай на свабоду слова" і запатрабаваў "неадкладна вызваліць затрыманых".

Таксама гаворка пойдзе пра канфлікт на ўсходзе Украіны і пра Афганістан.

Напярэдадні стала вядома, што Паўночнаатлантычны альянс абмежаваў доступ прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў сваю штаб-кватэру ў Бруселі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.