Вы тут

У настаўніка адной з мінскіх школ выявілі туберкулёз

"Выяўлена кола кантактных асоб" настаўніка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У настаўніка адной з мінскіх школ выявілі туберкулёз. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, ён не наведваў школу з сярэдзіны лютага.

Пры рэгістрацыі выпадкаў захворвання на туберкулёзную інфекцыю абавязкова арганізоўваецца комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па месцы працы (выхавання, вучобы) і па месцы жыхарства хворага. У навучальнай установе ўжо праведзена заключная дэзынфекцыя. Выяўлена кола кантактных асоб настаўніка, якім прызначана адпаведнае медыцынскае абследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.