У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" узмацняюцца меры бяспекі

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" узмацняюцца меры бяспекі

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" узмацняюцца меры бяспекі ў пытанні папярэджання завозу ў нашу краіну і распаўсюду каранавіруса COVID-2019. Як паведамляе яго прэс-служба, з 4 сакавіка ў аэрапорце дзейнічае аператыўны штаб, які займаецца каардынацыяй дзеянняў і "своечасова рэагуе на абставіны, якія ўзнікаюць". Ён дзейнічае ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У месцах агульнага карыстання і службовых памяшканнях аэравакзалу ўсталявалі 60 дазатараў з дэзынфікуючым сродкам, 25 сэнсарных дыспенсараў (неўзабаве ўсталююць яшчэ 25). На прадпрыемстве створаны запас дэзынфікуючых сродкаў і сродкаў індывідуальнай абароны. Павялічана перыядычнасць прыборкі памяшканняў, стала больш супрацоўнікаў, усе яны маюць сродкі індывідуальнай абароны, усталяваны бактэрыцыдныя ультрафіялетавыя рэцыркулятары паветра.

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" паведамляе пра схему працы па выяўленні прыкмет захворвання ў пасажыраў. Спецыялісты-эпідэміёлагі будуць працаваць ужо каля трапа самалёта. У сектарах прылёту працуюць цеплавізары. Усе пасажыры атрымліваюць памятку пра дзеянні ў выпадку пагаршэння здароўя на працягу 14 дзён. У аэрапорце дзейнічаюць пункты лабараторнага кантроля.

У Беларусі на сённяшні дзень выяўлена 6 выпадкаў захворвання на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі