У МЗС РФ назвалі затрыманне расіян у Беларусі спектаклем

У МЗС РФ назвалі затрыманне расіян у Беларусі спектаклем

У МЗС РФ назвалі затрыманне 33 расіян у Беларусі "спектаклем". Афіцыйная прадстаўніца расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава ў Facebook пракаментавала выступленне Аляксандра Лукашэнкі 4 жніўня падчас паслання парламенту і народу. Яна падкрэслівае, што віна затрыманых "нічым не даказана". Захарава заявіла, што Расія сваіх грамадзян не пакіне ў бядзе, "і ў Мінску гэта выдатна ведаюць".

Расіяне былі затрыманы 29 ліпеня. Беларускія ўлады заявілі, што яны прыбылі з мэтай "дэстабілізацыі сітуацыі" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У Маскве гэта адмаўляюць, заяўляюць, што расійскія грамадзяне знаходзіліся ў нашай краіне транзітам. 4 жніўня Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што "мэтай паездкі [расіян] была менавіта Беларусь". Больш таго, паведаміў "пра яшчэ адзін атрад, перакінуты на поўдзень".

Таксама беларускі кіраўнік сказаў, што "Расія памяняла братнія адносіны з намі на партнёрскія". "[Лукашэнка] мае рацыю ў тым, што брацкія адносіны народаў дзвюх краін не залежаць ад кан'юнктурных імгненных інтарэсаў, уключна з электаральнымі, — піша Марыя Захарава. — Пад імі трывалы падмурак гістарычнай блізкасці і сучаснага прагматычнага ўзаемадзеяння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі