Вы тут

У МЗС Беларусі пракаментавалі новыя санкцыі ЗША супраць Расіі

У МЗС Беларусі ўважліва сочаць за дачыненнямі ЗША і РФ / БЕЛТА

У МЗС Беларусі пракаментавалі новыя санкцыі ЗША супраць Расіі. Напярэдадні стала вядома, што ў "чорны спіс" трапілі шэсць расійскіх тэхналагічных кампаній і арганізацый, 16 фізічных і 16 юрыдычных асоб. Акрамя таго, Штаты высылаюць 10 расійскіх дыпламатаў.

"Санкцыі — загадзя бескарысны і контрпрадуктыўны інструмент, — кажа прэс-сакратр МЗС Анатоль Глаз. — Больш таго, па сутнасці — гэта наўмыснае шкодніцтва".

У беларускім знешнепалітычным ведамстве "цалкам упэўненыя, што ніякага эфекту, акрамя шкоды, такія крокі ЗША не прынясуць таксама, як і ўжо было ў мінулым". "Мы супраць падобнага стылю зносін і выступаем за канструктыўны і ўзаемапаважлівы расійска-амерыканскі дыялог", — падкрэсліваюць у МЗС Беларусі.

"Для нас гэта таксама яшчэ адзін выразны індыкатар, ці можна давяраць некаторым нашым партнёрам", — кажа Глаз. Па яго словах, новыя санкцыі ЗША супраць Расіі — гэта "таксама сігнал да яшчэ больш актыўнага развіцця супрацоўніцтва з разлікам на ўласныя сілы ў рамках ЕАЭС і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.