У МЗС Беларусі пракаментавалі мерапрыемства ў ААН з выступам Ціханоўскай

У МЗС Беларусі пракаментавалі мерапрыемства ў ААН з выступам Ціханоўскай

У МЗС Беларусі пракаментавалі нефармальную сустрэчу Савета бяспекі ААН з выступам Святланы Ціханоўскай. Тэмай абмеркавання была сітуацыя са свабодай СМІ ў нашай краіне. Афіцыйны Мінск заяўляе пра ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы.

Сустрэча была ініцыяваная Эстоніяй, Францыяй, Ірландыяй, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША. Пра што гаварыла Ціханоўская? Пра пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі: мірны пратэст падаўляецца сілавымі метадамі, а незалежныя СМІ, якія яго асвятлялі, церпяць пераслед. Яна прыводзіла шмат лічбаў: пра дзясяткі тысяч затрыманых, пра амаль 200 палітвязняў, пра амаль паўтысячы затрыманняў журналістаў, сотня з іх трапляла пад арышт, 15-ць трапілі пад крымінальны пераслед, за кратамі заснавальніца "Прэс-клубу" Юлія Слуцкая, палітвязень Ігар Лосік галадае 39 дзён. Святлана Ціханоўская заклікала правесці пасяджэнне Саўбезу ААН з абмеркаваннем сітуацыі ў Беларусі. Таксама яна прапанавала арганізацыі рэагаваць на беззаконне ў нашай краіне.

На сустрэчы былі выступы яшчэ некалькіх беларусаў, у тым ліку і кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі. А пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў крытычна выказаўся пра мерапрыемства.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне ТАСС, назваў мерапрыемства "фальшывай гульнёй" і "нефармальнай тусоўкай", праведзенай "у інтарэсах выключна адной групы ўдзельнікаў".

"Такія сустрэчы не адносяцца да ліку мерапрыемстваў Савета бяспекі ААН, не прадугледжаныя статутам арганізацыі, удзел членаў Рады бяспекі — па жаданні, ды і пастановаў ніхто не прымае", — гаворыць Глаз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі