Ціханоўская і Латушка выступілі на нефармальнай сустрэчы Савета бяспекі ААН

Ціханоўская і Латушка выступілі на нефармальнай сустрэчы Савета бяспекі ААН

22 студзеня Святлана Ціханоўская і Павел Латушка выступілі на нефармальнай сустрэчы Савета бяспекі ААН, якая праходзіла ў анлайн-фармаце. Абмяркоўвалася сітуацыя з СМІ ў Беларусі. Сустрэча прайшла з ініцыятывы Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Ціханоўская гаварыла пра рэпрэсіі супраць журналістаў у нашай краіне. Яна згадала пра дзясяткі тысяч затрыманых пратэстоўцаў, пра катаванні і здзекі, пра амаль дзве сотні палітвязняў. Святлана Ціханоўская гаварыла пра палітвязня Ігара Лосіка, які 39 дзён трымае галадоўку. Тэкст яе выступу можна паглядзець тут.

Павел Латушка гаварыў пра тое, што "рэпрэсіі не спыняцца без міжнароднага ціску".

Ціханоўская і Латушка прапанавалі ўключыць Беларусь у афіцыйны парадак дня Саўбеза ААН і прыняць неадкладныя меры па вырашэнні крызісу ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі