У МВФ пераблыталі Беларусь з Расійскай федэрацыяй (фота)

У ліпеньскім дакладзе Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі нашу краіну пераблыталі з… Расіяй. Апіска, якую заўважыў вядомы эканаміст Вадзім Іосуб, закралася ўжо на першай старонцы дакумента №14/226, размешчанага на сайце МВФ. Там чытаем:

“Даклад персаналу да кансультацый 2014 па Артыкуле IV, падрыхтаваны групай супрацоўнікаў МВФ для абмеркаванняў Выканаўчага савета 16 ліпеня 2014, па выніках абмеркаванняў з афіцыйнымі асобамі Расійскай Федэрацыі змяненняў у эканоміцы і эканамічнай палітыкі, што завяршыліся 28 красавіка 2014 г.”.

Адзначым, што ў англамоўнай версіі дакумента напісана правільна: Republic of Belarus.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі