У Міёрскім раёне сёлета за "экстрэмізм" судзілі 25 чалавек
![Міёрскія міліцыянеры](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/mmil.jpg.webp?itok=vUNzXbIp)
Міёрскія міліцыянеры / mijory.by
У Міёрскім раёне Віцебскай вобласці за 11 месяцаў за "экстрэмізм" судзілі 25 чалавек. Як пішуць "Міёрскія навіны", для мясцовай міліцыі выяўленне "асоб, якія займаюцца вырабам, распаўсюдам, захоўваннем і перавозкай інфармацыйнай прадукцыі, што ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці", стала адным з важных напрамкаў дзейнасці.
Згаданых людзей пакаралі за рэпосты і лайкі публікацый з інфармацыйных рэсурсаў, якія ў РБ прызналі "экстрэмісцкімі". Некаторых з іх адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт, іншых — штрафавалі. Вядома, што за "экстрэмізм" ў лістападзе арыштавалі галоўнага ветэрынара Міёрскага раёна, а нядаўна за тое самае аштрафавалі працаўніцу мясцовай бальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.