У Міёрах гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс (відэа)
![У Міёрах гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2miory_pozhar_fok_iyun2018.jpg.webp?itok=2fmC5AZ5)
У Міёрах у Віцебскай вобласці гарэў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося раніцай 1 чэрвеня. Узгаранне ліквідавалі каля 30 ратавальнікаў і 8 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС была праведзеная эвакуацыя людзей з будынка, у якім было моцнае задымленне (персанал комплексу складае 8 чалавек). Ніхто з людзей не пацярпеў.
Адзначаецца, што тушэнне пажару, які пачаўся на даху, ускладніла металадахоўка. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Партал tut.by дадае, што фізкультурна-аздараўленчы комплекс быў адкрыты 8 гадоў таму. У ім ёсць трэнажорныя і гімнастычныя залы, лазня і басейн.