У Мінску з'явіўся механізм уліку меркавання людзей пры перайменаванні вуліц
Механізм уліку меркавання насельніцтва пры прыняцці рашэнняў пра перайменаванне вуліц зацвердзілі дэпутаты Мінгарсавета.
Гарадскія ўлады будуць абмяркоўваць з мінчукамі запланаваныя найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў сталіцы. Высновы камісіі па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў Мінску будуць публікавацца ў газетах «Минский курьер» і «Вячэрні Мінск». Пасля знаёмства з імі гараджане цягам двух тыдняў змогуць адправіць свае водгукі.
Меркаванні, якія паступяць у камісію, апрацуюць і абагульняць. Асабліва ўважліва будуць адсочвацца прапановы мінчукоў, якія жывуць на праспектах, вуліцах, плошчах, якім прапануецца надаць новае імя.
Паводле вынікаў праведзенага аналізу атрыманых заўваг камісія прыме канчатковае рашэнне. Пасля яно будзе разгледжана на паседжанні Мінгарвыканкаму і зацверджана дэпутатамі Мінгарсавета, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на агенцтва "Мінск-навіны".