У Мінску з'явіўся "асцярожны аптымізм" з нагоды заявы Еўрасаюза

Змену танальнасці ў адносінах Беларусі заўважылі беларускія ўлады ў дакуменце, прынятым па выніках пасяджэння міністраў замежных спраў дзяржаваў-сяброў ЕС. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Андрэй Папоў.
Нагадаем, паводле прынятай учора ў Бруселі заявы, Еўрасаюз гатовы перагледзець санкцыі ў адносінах беларускіх чыноўнікаў і павялічыць дапамогу краіне, але толькі пасля ацэнкі хады парламенцкіх выбараў, прызначаных на 28 верасня.

"Намі не засталася незаўважанай спроба краінаў ЕС акрэсліць магчымыя накірункі паляпшэння двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС. Гэта ўсяляе асцярожны аптымізм. Хоць канчаткова пазбавіцца ад уласцівай яму інэрцыі ў падыходах да нашай дзяржавы ЕС няўдалося", - адзначыў Папоў.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі таксама падкрэсліў, што Мінск чакае ад ЕС не дэкларацый, а канкрэтных дзеянняў, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі