Вы тут

У Мінску з’явіліся бігборды , якія заклікаюць ратаваць бяздомных жывёлаў

Фота: пина.бел

У Мінску з’явіліся бігборды, якія заклікаюць ратаваць бяздомных жывёлаў і скіраваныя на фармаванне гуманнага стаўлення да гадаванцаў. Сродкі на выраб і размяшчэнне такой вонкавай рэкламы збірала грамадская кампанія “Працягні руку лапе”. Ініцыятыву падтрымала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Збор сродкаў ажыццяўляўся па сістэме краудфандынгу на сайце пина.бел. Канец кампаніі прызначаўся на 18 лютага 2019 года, але патрэбная сума ўжо сабраная, таму збор прыпынілі. Усяго на выраб 100 бігбордаў і аплату іх размяшчэння сабрана  15 306 рублёў.

Бігдорды мусяць з’явіцца не толькі ў Мінску, але таксама ва ўсіх абласных цэнтрах.